Як часта я не там бывала

Як часта я не там бывала,
дзе вы маглі мяне пабачыць,
сустрэць і гутарыць са мною
і неяк дзіўна ставіць подпіс,
што ты вось тут быў, а не дзесьці –
адно вядома ў гэтым свеце,
што ты радзіўся і памёр.
Адзіны Цар і Суд адзіны
ёсць над Зямлёй і цэлым светам,
і я дзіўлюся на загады
пра ўзнагароды і спагнанні,
аб залічэнні ў штат, бы ў світу,
нібыта ёсць, бывае світка
з пляча Нябеснага Цара.
Аднак інакш дзіўлюся Слову,
непазнавальнаму, жывому,
яго памкненню, што змушае
зірнуць у свет уласных душаў
з мальбою, клятвай ці праклёнам
і свет стварыць сваім законам –
яму дзіўлюся і служу.


Рецензии