Я думала - зрывалася да дна...
Ды недзе, за смяротнымі часамі,
згарнулася прастора на табе,
нібы змяя, што хвост сабе кусае.
Аж дух займала кола круцізна,
і расшчапляла будучнасць знямога,
я думала – зрывалася да дна...
Ды ў бездані ёсць бездань не адна,
і прорва міласэрнасці – у Бога.
Свидетельство о публикации №115072006757