Прага промня

Прамень дрыжаў, цягнуўся да вады,
танклявыя галінкі заміналі,
штораз у лісцвяныя невады
трапляла прага прамянёвай хвалі,
ды рушыў зноў адчайны, трапяткі
і адступаў, каб спрабаваць з размаху.
Я расхінула куст каля ракі –
ляці, прамень! І мне вядома смага.


Рецензии