Ужо не кветка
…Я порывался даже в кабинеты
И зарекался – больше никогда!..
Уладзімір Высоцкі
Ужо не кветка. І яшчэ не хлеб.
Каб толькі не схіліцца мне ў знямозе.
Магчыма, страшна класціся пад цэп,
але страшней – застыць на паўдарозе.
…Прычасце сонца, глебы і вады…
Час і прастора створаны з адвагі!
Шчаслівы, хто не ўведае жуды
ўзрасці пад бот разбэшчанай знявагі.
Калі чынуша выбера да дна
тваю душу ды ветрыць на пляцоўцы.
Дзе вытанчанасць праўды – там мана,
палова – у мастацкай апрацоўцы.
Ды горш яшчэ за гэткую ману,
калі даверыш сам свае трывогі.
Табе як дурню вызначаць цану,
без цырымоній кінучы пад ногі.
Магчыма, страшна класціся пад цэп,
ды што ў жыцці раджаецца без мукі?..
Свидетельство о публикации №115072003965