Дыпламаваны ба...

Сярэдзіна тыдня, сярэдзіна лета,
Палова жыцця.
Нястрыманасць стала разменнай манетай
Майго пачуцця.

Яшчэ адчуваю, але, як сабака,
Сказаць не магу.
Мы беглі па лёсах, ды я, небарака,
Пашкодзіў нагу.

Сярэдзіна лета, прыкметная дата,
Жыцця пералом.
Я меў па каханню заўсёды "выдатна"… –
Чырвоны дыплом…

15.07.2015


Рецензии