Пасвячэнне л кв даванай школе
Загляну ў прыціхлы кабінет.
Вазьму ў руку збялелы, невясёлы
Крэйды кавалачак, як амулет.
Шмат спраў прайшло праз нервы і праз сэрца,
Але не крыўдзіла стабільнае жыццё.
Ды быццам ў душу сыпнулі перцу
Навінай - школа пойдзе ў забыццё.
Усё мае пачатак і канчыну,
Акрамя школы, што кіпіць жыццём.
І крыўдна ўсведамляць прычыну,
Што вёска ўся "ідзе пад закрыццё".
Прычына ў тым, што дзетак стала мала,
Ляняцца ў вёску іх насіць буслы.
Без школы ў вёсцы сіратліва стала,
Што ж падвялі нас так народзінаў паслы?..
А школа - гэта сэрца вёскі,
Яе мазгі, душа і карані!
А школа - радня сцежкам і бярозкам,
Якія ў Храм навук дзяцей вялі.
...Выносім мэблю, кнігі без прынукі,
А ў вачах застыў нямы дакор.
Не прыйдуць у школу нашы дзеці, унукі,
Засне званок, заціхне калідор.
Спазніцца на ўрокі на баюся,
Так дзіўна, што няма куды спяшыць.
Сялібскай школе нізка пакланюся...
Няхай далей жыццё маё бяжыць.
29.06.2015г.
Свидетельство о публикации №115071409841