Водар л пеня

   Ліпень пахне свежым сенам,
   Ягадамі і грыбамі,
   Звязаным у пучок кменам,
   Па - за хлевам - лапухамі.

   Ліпень пахне спелым хлебам,
   Зверабоем, васількамі,
   Пахне спёкай, сінім небам,
   Рыбнай юшкай, агуркамі.

   Пахне ён ліповым цветам,
   Навальнічнымі дажджамі,
   І хлапечым марафетам,
   І дзявочымі духамі.

   Ліпень пахне ўсім летам,
   Усім жыццём і нават намі.
   Скажам дзякуй усім светам,
   За магчымасць быць з дарамі.

15.07.2014г.


Рецензии