Цурчыць мой час, як воды рэк
Трымаеш моцна ў руках,
І верыцца, не стрэне жах,
І сэрца птушкай не заб'ецца.
І будзе ўсё ісці па плану;
Зліюцца месяцы ў гады,
А ты ўсё будзеш малады
Плысці к адкрыццяў акіяну
Ракой дзяцінства ды юнацтва,
А далей - сталасці ракою,
Не ведаць змору і спакою.
Да мэты йсці! Не азірацца.
Ды ўсё пад зоркамі не вечна...
І час няўмолны, і гады
Змяншаюць тэмп твае хады...
І ясна, што ўсё быстрацечна.
Бо час, прайшоўшы, не вярнуць...
Яго так Кронас напраўляе,
Каб зорка ці істота тая
Прайшла адмераны ёй пуць.
Цурчыць мой час, як воды рэк...
А я бягу, што сілы маю!
Нясу табе, о мілы краю,
Мой вопыт, што сабраў за век!
Свидетельство о публикации №115071409635