Ляцяць буслы над Беларуссю

Ляцяць буслы над Беларуссю,
Ляцяць да  любае зямлі,
Хутчэй жадаюць апынуцца
У  краі тым,  дзе узраслі.

Зімовы холад вымушае
Шукаць цяпла ў чужых краях.
Але, як толькі снег растане,
Ляцяць буслы пад родны дах.

Каб іх палёт не зацягнуўся,
Усё часцей стаў крылаў узмах.
Любоў да роднай Беларусі
Нясе  з сабою кожны птах.

Нішто ніколі не заменіць
Старонкі роднай прыгажосць:
Ярчэй і сонца дома свеціць,
Ты гаспадар тут, а не госць.

Яны не могуць не вярнуцца,
Каб зноў убачыць родны кут.
Бяруць у вырай усе сілы,
А сэрцы пакідаюць тут.               

         2008 г.


Рецензии