Не ахвярай жыцця...

Не ахвярай жыцця я прыйшла на зямлю,
І не помслівым духам свядомасць гарыць.
Паднябесся таркаюсь, шапчу, што люблю,
І да смагі ірвуся на свеце пажыць!

Дакранаюсь да болю і мараў людскіх,
Пыл атруты грахоўнай спадае на дол.
Не шаптаннем маркотным гукаю, услых.
Шлях рыхтуе прадцечаю Боскі Анёл.

Жахам сцісне пакутным знявечаны дух,
І туга існаваннем заменіць жыццё.
Без надзеі збаўлення свет быццам аглух
І шукае ў самоце граху забыццё...

Не палохае болей той горкі палын,
А лістотай змярцвелай злятае з душы,
Бо імкнуся да Бога з сардэчных глыбінь
І наказ паўтараю:"Ідзі, не грашы!"

03.07.2014.


Рецензии