Панядзелкавы шлях
Сябры, гэта многа, ці мала?
Устаў пад будзільніка звон,
І бачу, што сонейка ўстала.
На працу збіраюся я:
Па сонцы працую, як пчолка.
Трымціць у акне кiсяя,
Уецца чыгунка-вяроўка.
Я звязаны з роднай зямлёй
Вяроўкаю гэтай чыгункi.
Цягнік запаўзае змяёй
У рэзкія горада гукі.
Два дні я блукаў па палях,
У лесе надыхаўся ўволю,
Ды ўсё панядзелкавы шлях
Прайсці не ўдаецца без болю.
13.07.2015
Свидетельство о публикации №115071400283