Полацак. Князь Валодша

На свеце горад ёсць адзіны –
Там адпачыць заўжды магу, -
То Полацак прыгожы, дзіўны,
Дзе нарадзіўся і жыву.

Заўсёды ветразі луналі
Тут на купецкіх караблях,
І дзетак людзі гадавалі,
Зямлю аралі на палях.

Нямала і цярпець прыйшлося
Нашчадкам слаўных крывічоў,
Калі ў іх землі ўварвалося
Раптоўна войска крыжакоў –

І пачало яно адразу
Будынкі, храмы руйнаваць,
Наносіць воінам паразу,
Дзяўчын прыгожых гвалтаваць.

Аднак Валодша – князь адважны –
Радзіму мужна бараніў!
Заўсёды меў ён выгляд важны,
А родны Полацак любіў,

Як і зямлю сваю святую…
Калі крыжак сюды прыйшоў,
Валодша ўзяў у рукі зброю –
Змагацца з ворагам пайшоў.

І біўся князь заўжды зацята –
На крыжакоў наводзіў жах
Мячом бліскучым, звонам латаў
З надзеяй, зь верай у вачах!

Але спынілася заўчасна
Яго выдатнае жыццё –
Атруцілі Валодшу (Ясна,
Пра гэта ведаем не ўсё)…

Аднак жыве ў сэрцы памяць
Аб слаўных полацкіх князях –
І ёй ніколі не растаяць,
Не растварыцца ў вяках!..

                2014-ы год, Мiнск

Стихотворение посвящено князю Владимиру Полоцкому (Володше) – организатору борьбы против крестоносцев (крыжаков) в начале XIII столетия.


Рецензии