Карабель
Прытулку ціхага лагода.
І сэрца стомлены дакор
Вітае ў прыцемках нягоды.
Кранаю воблакам далонь,
Шукаю вогнішча ў попле.
Скрозь сон тваю кранаю скронь
Рукою месяца нямоглай.
Шукаю ногі ад шляхоў,
Якімі йсьці за бераг мары.
Цягнусь да сонца з-пад пяскоў
З усьмешкай, стогнучы ад жару.
Шукаю родную душу,
Зь якою час ды лёс у згодзе.
Ваблокам, вогнішчам пішу
Я ёй лісты, бо, веру, знойдзе.
Шукаюць вочы карабель
У моры бурным запаветным,
Не замінае сэрцу мель.
Цябе чакаю няпрыкметна...
Свидетельство о публикации №115071302894