Не плач дарагая

Не плач, дарагая - я хутка вярнуся
Да роднае хаты, азёраў і ніў,
Да любай дзяўчыны, сваёй Беларусі,
Што сённяшняй ноччу ў казарме прысніў.
Служу, дарагая, я роднай старонцы:
Зямлі, што спрадвеку дзяды бераглі,
Каб ранкам свяцілася ўсмешкаю сонца,
Каб промні яго на палетках ляглі.

Прыпеў:
За Радзіму нашу, Беларусь,
За спакой матулі і дзяўчыны
Сёння службу я сваю нясу,
Прысягаю сэрцам для Айчыны.

Ля крэпасці брэсцкай мяжа пралягае,
Дзе мужнасці продкаў праходзяць сляды,
Дзе пушча спрадвеку шапочацца з гаем,
Дзе лёг над вадою туман малады.
Тут нашыя мары і нашыя лёсы
Спляліся ў гісторыі дзіўны клубок:
Тут памяць хістаюць на голлі бярозы,
Тут плача вясною бярозавы сок.

Прыпеў:
За Радзіму нашу, Беларусь,
За спакой матулі і дзяўчыны
Сёння службу я сваю нясу,
Прысягаю сэрцам для Айчыны.


Рецензии