Кужаль белага туману
Кужаль белага туману
Да твайго прылёгшы стану
Мне навеяў сон такі!
З сонца зімняга каса
На сувой грудзей сцякае,
Талля тонкая такая
І былінная краса!
Бровы крыллямі ўразлёт!
Два радочкі рафінаду,
Роўныя, як для параду,
Акаймляе з вішань рот.
Нібы шэпча мне аер
Ціха словы прывітання
Таго, першага кахання,
Што далёка ўжо цяпер.
Ўспамінаю я спатканні,
Ліхаманку думак, рук,
І прызыўны сэрцаў стук,
Клятвы, просьбы, абяцанні...
Малахітам светлячкоў
Ззяе ў космасе Венера,
А ў душы лунае вера,
Што каханне я знайшоў!
І няхай гарыць паўнеба
Беллю ліпеньскае ночы
І ў былое хай свет крочыць,
Нам разьвітвацца не трэба!
Зьвечарэла. Ля ракі
Скрозь бель ліпеньскае ночы
Мроіцца мне стан дзявочы
Ясных вочак светлякі!
Свидетельство о публикации №115071109660