Малады спецыял ст

Смешна ў роце, зубы скачуць,
Аж трасецца барада…
Разлікоўку Янка бачыць:
Прама скажам- ЕРУНДА!

Мабыць у зімовых ботах
Прыйдзецца вясной ходзіць
(Нібы бусел па балотах),
Парыць ногі, люд смяшыць.

А яму б пакрасавацца
Перад дзеўкай маладой.
“Мо ад ежы адказацца-
Перайсці на хлеб з вадой?

І вясна прыйшла так рана,
Трэба туфлі ўсе ж купляць.
Каб мацней кахала Ганна,
Ей букеты дараваць.

Выкупіў сабе абновы
І ў інтарнат бяжыць:
Замарыўся. Твар ружовы.
А у жываце бурчыць.
У халадзільніку-астаткі,
Грошай, як і не было.
“Вось паехаць бы да хаткі,
Пад матуліна крыло.

Эх! Бліноў бы са смятанкай!
Свежанінкі б напяклі
З квашанкай або з мачанкай…
Прама слинькі пацяклі…”

Янка думкамі ўжо дома,
Піша да матулі ліст…
Што ў ім, табе вядома,
Малады спецыяліст)))


Рецензии