Чэрвень

Чэрвень - першыя суніцы.
Пахне мята пад акном,
У росах травы - медуніцы,
У агародзе рост радком.

На стале - укроп, цыбулька.
Сонца вабіць да ракі.
Усміхаецца бабулька:
- Хораша цвітуць гуркі.

Чэрвень - ночанька каротка.
Сонцу некалі паспаць.
Гусянят бяжыць чародка -
Лапкі ў лужы паласкаць.

Чэрвень - балі выпускныя.
Маладым шлях выбіраць.
А студэнцік хныча, ные -
Цяжка сесію здаваць.

Чэрвень сена рассцілае,
Водар траў наўкол чуваць,
Пчолка з кветак мёд збірае
Будзе дзетак частаваць.

Чэрвень лета пачынае.
Шашлычкі ў дымку сквірчаць.
У адпачынак запрашае
Дасць час кніжку пачытаць.
29.06.2015.


Рецензии