***

А я развешаю па сценах цішыню…

Хачу спакою, а не адзіноты.

Не напішу табе, не пазваню.

Дарэмна ўсе. Я забываю, хто ты.


Звару гарбату, музыку ўключу

І ў роздумах, пад Баха ці Шапэна,

Ні чуць цябе, ні бачыць не хачу.

Ты – за кулісы! Ну а я – на сцэну!


Ах, толькі б зноў цябе не падпусціць

К сабе. Няхай лепш ложак мой пустуе,

Чым з тым жыцце навекі раздзяліць,

Хто дзень за днем віном хлусьні частуе.


І я развешаю па сценах цішыню…

Хачу спакою, а не адзіноты.

Не напішу табе, не пазваню.

Дарэмна ўсе. І я забуду, хто ты.


Рецензии