Маналог салдата

Ен глядзіць у бяздоннае неба,

Журавы ў цеплы край адлятаюць.

Мне б глыточак вады, больш не трэба.

Мне б туды, дзе так доўга чакаюць!


Мама! Мамачка! Ты памаліся,

Каб жывы я да доому вярнуўся,

Дзе радня і сябры засталіся…

Мама! Мамка! А як там Маруся?


Развяла нас вайна, раскідала.

Дзе ж цяпер яе буду шукаці?

Мама! Янкі-суседа не стала.

Як жа будзе адна цетка Насця?


Шчырым быў маналог. Абарвалі.

Наступленне. Яго не адкласці.

Іх на верную смерць адпраўлялі.

“Што ж, БЫВАЙ “басаногае шчасце”!


Не магу я сказаць да сустрэчы.

Горкім жалем пранізана сэрца.

Смерць-паскуда кранае за плечы.

І яна не адпусціць, здаецца.


РS: Колькі ж іх не вярнулася з бою,

Колькі душ расстралялі, спалілі,

Каб сягоння жылі мы з табою

І пра подзвіг дзядоў не забылі.


Рецензии