***

          *** *** ***
Сумнымі вачыма на мяне глядзяць
Вокны гэтай хаты ў цэнтры вескі. 
Шмат радзей сюды я стала прыязджаць,
Бо цябе няма тут. Набягаюць слезкі.

Пуста. Ціха. Сумна. Зарастае двор.
І ніхто мяне тут не сустрэне.
Колькі ж іх было тут незабыўных пор
Пры табе, мая ты баба Рэня.

Ніякіх не хопіць мне прыгожых слоў,
Думак, фарбаў, выразаў, паперы.
Каб сваю к табе мне выказаць любоў,
Што и ты давала нам без меры.

Усе ты разумела. Усе магла адчуць.
Колькі людзям ты дабра зрабіла!
Доўга вечарамі не магла заснуць.
З Матачкай Найсвеншай гаварыла.

Ты ў весцы першым поварам была,
Колькі ты вяселляў накарміла!
Колькі ты умела, ведала, магла.
Колькі ты ўбораў людзям сшыла…

Ты была дарадцам, проста слухачом,
Доктарам і нават адвакатам.
Як было спакойна за тваім плячом!
І няхай даруюць мама з татам.

Помніца, як дзеда сто разоў казаў:
“Рэнька! Кінь шыцце свае, дурніца!”
“ Адчапіся, Чэська! Брамку завязаў?-
Возьміцца сама за рукавіцы.

Звяжа ўнукам, дочкам, дзеду і зяцям
Свэтры, шапкі, шалікі, шкарпэткі,
Каб хаця ж у зімку было цепла нам.
Скажа: “ Гэта вам, мае вы дзеткі!”

Строгаю ў меру з намі ты была.
У табе была такая сіла!!!
Ты у Бога веру мне, бабуль, дала.
Не ўсе зыйшло з табой ў магілу.

Тое, што заклала ты, бабуля, у нас
Не згубіць, не выбіць, не сатрэцца.
Гэты скарб бясцэнны з намі на ўвесь час.
Гэты скарб-твае, бабуля, сэрца.

Пакуль я жывая, зезджу ў Савічы.
Не забуду я туды дарожкі.
Бабачка! Бабуля! Толькі не маўчы!
Ты прыходзь у снах, ну хоць на трошкі.


Рецензии