***

     *** *** ***
Прывітанне, паважаны
Мой пярэсценькі каток!
Пра цябе ў дзяцінстве чула
Амаль кожны вечарок.
Так сумую па табе я,
Па сваіх салодкіх снах.
Толькі вось не маладзею,
Cвой ужо сынка на руках.
А так хочацца вярнуцца
У дзяцінства дзіўны край.
Хоць на міг там апынуцца…
Як зрабіць гэта, парай?
Не хапае хаты роднай,
Дзе бабулечка жыла…
Цішыні.. Вады халоднай…
Ды сямейнага цяпла…
Проста хочацца ўвячорку
Мне прайсціся па расе.
Хто ўсім сэрцам любіць веску,
Зразумеюць мяне ўсе…
Як мы свяцейкі спраўлялі,
Весялей не можа быць!
Танцавалі ды спявалі…
Есць што ўспомніць, ацаніць…
Калыханкі ад бабулі,
Цеплата яе парад…
Мае сэрца закранулі.
Вельмі хочацца назад…
Вось бы адшукаць мне десьці
У цудоўны край масток,
Дзе мы зноўку проста дзеці,


Рецензии