Агеньчык веры

А Ён да кожнага ў свеце дакранецца.
Падасць нам знак і проста супакоіць.
Таго, хто верыць, к светламу імкнецца
Вадой звычайнай, бы святой напоіць.

А Ён не кіне і не дасць зламацца.
Напоўніць душы сілай і цярпеннем.
Цяплом у сэрцах будзе адзывацца,
Сапраўдным, а не проста летуценнем.

Ён з намі і ў радасці, і ў горы.
Любоў Яго не мае дна і меры.
На сушы, у паветры і у моры
Ён з тым, у кім не згас агеньчык веры.


Рецензии