Валожыншчына

Валожыншчына! Мілая старонка!
Душы маей крупінка! Любы край!
К табе бягу я ветру наўздагонку…
Я вельмі хутка буду.. сустракай!

Мне караваю і пашан не трэба.
Ні ў гэтым шчасце, і не ў гэтым смак.
Хваціла б сала з лустачкаю хлеба.
Па весачцы б прайсціся проста так…

Паветрам родным удоваль пажывіцца.
Папіць святой калодзежнай вады.
І каля крыжа ціха памаліцца,
Каб убярог Усявышні ад бяды.

Адтуль усе: дзяцінства ўспаміны,
Мае натхненне і характар, дух…
Мая ты веска! Любыя мясціны!
Дай Бог, каб свет у вокнах не патух!!!
 


Рецензии