Добрай ранiцы!
Сяброўка! Хай сонейка ўранку цябе пацалуе,
Як вочы расплюшчыш, заместа мяне,
Няхай голуб сізы табе наваркуе
Вясёлы настрой наяву і ў сне!
З расы дыяментаў хай стрэне вясёлка
І водар пяшчотны кахання падарыць,
Не горача будзе няхай і не волка,
Было каб жаданне аб шчасці памарыць!
Памарыць, што ўранку і не пехатою,
К табе прыляціць твой паэт раніцой,
Падарыць верш свежы, букецік настрою,
Што колісь у лесе сабраны з табой!
Свидетельство о публикации №115071006263