Сьвечачкi
На ўсход ад Заслаўя,
На Нямiзе, маленькае
Рэчачцы,
Цi ў грэцкiм, цi ў
Праваслаўным,
Цi ў касцёле,
Пастаўлю я сьвечачкi.
Продкам. Бацьке,
Дзядулям ды панначкам,
Маiм бабачкам.
Цёплыя, cьветлыя.
Ад Краiны маёй,
Недарэчнае...
Ад Цябе, ад сябе,
I ад дзетачак.
Отредактировано 09.07.2015
Свидетельство о публикации №115071002841