Адчай

Слова не скажу табе ў адказ,
Верша, далiбог, не напiшу,
Лёталi скрозь ноч мы толькi раз –
Зараз уратоўваю душу.

Думкi апаноўвае скразняк,
Крыўда падразае каранi,
Вочы твае бачыць няма як,
Быць з табою – Божа, баранi!

Ад кахання адракаюся,
Хопiць, накахаўся, выбачай.
Нараджае болю моц уся
Слова невымоўнае – «адчай».

09.07.2015


Рецензии
Найзвычайныя словы,
Надзвычайныя думкі.
Вершы болі і суму.
І кахання чакання?
Далібог, толькі словы.
І на што імі грукаць?
Нам адчай свой паслухаць
Па жыццю выбачальна.

Алекс Старостин   14.08.2015 13:32     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.