Цвыркуновае лета
Галіне Аляксандраўне
Завязала ў пакуначак
Акраец хлеба -
У другі ж клуначак
Пляшку вады трэба.
Гайда па лекі-травы!
Зморшчу хітра нос:
А дзе тут заявы
На духмяны меданос?
Выдаўся сёння дзень
Ды цвыркуновы:
Гудзе шэршань-авадзень,
Заядлы вораг каровы.
Ды раптам сонца -
Скок за аблачынку:
Не свяціць жа бясконца -
Трэба і хмурынка.
Але ж і трашчаць цвыркуны,
Летнія конікі!
Скача лета на кані,
Што завецца сонейкам.
Назапасіў Іван-чай
Духмянага мёду.
Носам у букет нырай -
Задыхнешся,яй богу!
А пчолкам - хоць бы хны!
Яны дыхаюць лёгка,
Калі нат мяды
У хабатку і лёгкіх.
І спявалі пчолкі
Песню-вяснянку -
Гэта не ў стозе іголка
І не азбука-марзянка.
-Хабаточак,хабаток,
Добра ім п'ецца
Той салодкі нектарок,
Што мёдзікам завецца.
Так спявалі пчолкі
І зумкалі:зум,зум.
Не адгадала я толькі,
Што значыць шум-зум.
Трашчаць на ўсю сілу -
Не замінаюць і дажджы1
Спявайце,мае мілыя,
Сёння і заўжды!
Ізноў ідзе дождж,
Мочыць лекі-травы,
А цвыркуны,анягож,
Правяць свае балі.
Трашчаць у полі
Сярод ніў залатых,
Ды на прасторы-волі
Не бачна вас,малых.
Ужо ж і аглушылі
Трэскам-спевам так,
Але ж і лету паслужылі,
А без вас нам аніяк!
Свидетельство о публикации №115070905288