О сэрца ты майго вужака
О мова родная мая!
Ты, быццам шэры ваўкалака,
Такая ж розная, як я.
Паэзіяй на месяц выеш;
Начамі ты пяром сваім
Пусты лісток славамі крыеш,
Кіруеш розумам маім.
Яго атрутай абудзіла-
І гарачэе ў целе кроў;
Праклён ты нада мной стварыла:
Да слоў імкнуся зноў і зноў.
Заклятых скарбаў таямніца!
Душу, як Трасца, растрасеш,
А потым ты, як чараўніца,
Мае журботы забярэш.
Ты веды да мяне прыносіш,
Без іх жыцця я не ўяўлю;
За гэта вельмі шмат ты просіш,
Свабоду я сваю гублю.
Ты сотні задаеш пытанняў:
Адказы мару я знайсці;
Хоць досыць мне расчараванняў,
Праз іх павінна я прайсці.
Ты подых кожнага пільнуеш.
У мовы моц такі адкуль?
Ты лёсы губіш і шкадуеш...
А мой? Не ведаю пакуль.
Свидетельство о публикации №115070905035