Мая музычка
Нясецца над натоўпам гукаў зграя.
Пяе з надзеяю на вынік плённы-
Штурхаюць боты капялюш зялёны.
Рашучых крокаў грукат не парушыў
Бязвокі шэры шэраг капялюшаў.
I тоне ціхі спеў маёй музычкі-
Няма да ўвагі дзеля іншых звычкі.
Ёсць толькі мітусня, хлусня ды страты-
Вось справаспіс, благі ды небагаты.
Данiны небагата ў капялюшы.
Ад абурэння чырванеюць вушы!
Заплюшчыць шчыльна небарака вочы-
Ды мроямі лятае ў зааблоччы,
А што яна праз музыку там бачыць-
Да ўсвядамлення, сябра, нам, няйначай:
Падскок на скрыжаванні з босай пятай
Калматай ведзьмы ў віхуры зацятай,
Што з лубіну рве кветачкі, ды макі-
З іх на дарозе выкладае знакі.
А побач- крук ці цмок, або пачвара...
Усмешачка ў музычкі ззяе з твара.
Ды ззяюць перлы ў галаўным уборы.
У белай сукні нехта тут з заўчора-
Анёл ружовы ступні пацірае.
То танцаваў ей захавальнік з раю!
А гурт стаіць у цяжкай, цёмнай млосці
Не апрытомнеўшы ад прыгажосці.
Свидетельство о публикации №115070600903
Без адзнакі.
Владимир Кабердин 06.07.2015 14:28 Заявить о нарушении
И спасибо, что внимание обратили.
Вот каза я.
Как хочу, так ставлю.
Ольга Маро 07.07.2015 07:58 Заявить о нарушении
У вершаваных творах ў нескладовае можа мець фа-нетыка-інтанацыйную нагрузку, якая надае асаблівую рытміку, меладычнасць, спеўнасць: Паміж пустак, балот беларускай зямлі, На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай, Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі, — Ўдзірване-лы курган векавечны. Дуб галлё распусціў каранасты над ім, Сухазелле у грудзі ўпілося... (Янка Купала. Курган). Такі стылістычны прыём вымагае ад аўтара асаблівага моўнага густу, адчування фонікі верша, чаго не заўсёды скажаш пра сучаснікаў, якія прыбягаюць да гэтага пры-ёму: Ўдобры час, на улонні вясковым...
Ольга Маро 07.07.2015 08:17 Заявить о нарушении
Тут я ваяваць не буду. Прыгожа.
Владимир Кабердин 13.07.2015 09:51 Заявить о нарушении