Вярбiнушка

Запытала рэчанька у сваёй вярбінушкі:
"Ад чаго ты кволая ды губляеш лісцейкі?
Адкажы мне, мілая,ты чаго турбуешся?
Я паю вадзічкаю,а ты нешта хмурышся?"
Адказала жаласна кволая вярбінушка:
"Жыці горка мне -адна я сірацінушка.
А мае карэньчыкі гэтак  агаліліся,
Іх ганяе ветрыкам,што і я стамілася.
Гэта ты,каварная,ўсю забрала сілушку
І бурліш бязлітасна,губіш сірацінушку!"


Рецензии