Да фота сястры

Бы ў невядoмыя сусветы
Глядзіш на фота ты ў чаканні.
Святлом душы твой твар сагрэты
І ажыўляе зноў жаданні

І хочацца цябе абняць,
Каб ты змагла забыць трывогу,
Хвіліны шчасцем напаўняць
І ўбачыць зорную дарогу...

Дарогу, на якой цябе
Каханне стрэне ў дастатку
І любы твой, які табе
Адданы будзе без астатку!

Ты толькі, сонейка, павер
Што час любыя лечыць раны
І, што багамі мы цяпер
Каб быць шчаслівымі абраны!

Бясконца я магу глядзець
Полошча ветрык як хусцінку,
Бясконца сэрца будзе млець
Як стрэне спрытную ліцьвінку!


Рецензии