Усё Вам
Чаму не напiсаць адказ узнёслы?
Мужчына я станоўчы i дарослы -
Не бачу ў закаханасцi граха.
Чаму не напiсаць класiчны лiст,
Маўляў "Я к Вам пишу. Чего же боле?"
Пакiньце думкам вольнае раздолле,
Хай лётаюць яны пад ветру свiст.
Мае каханне - чыстая вада!
Налейце ў кубак гэтую каштоўнасць.
Дарую Вам часовую бязмоўнасць,
Частуйцеся - абыйдзе Вас бяда!
Сапраўдныя пачуццi не ў цане?
Няўжо няма нiякае надзеi
Пераўтварыць адносiны ў падзеi?
Ірына, адкажыце: "Да", цi "Не"?
27.06.2015
Свидетельство о публикации №115070300381