***

Сон
Нiбы метэор праляцела,
госцем, не  так, як хацела,
ўздоўж па старонцы роднай,
Радзiмы сваёй цудоўнай .
Песня насустрач спяшала,
вечным цяплом сагравала.
Душу пяшчота кранала,
ды ў хваляваннi спявала.
Вейкi нiбыта смяжыла,
чараў   вялкая сiла.
Узнёсласць, здань дзiўнага сна
 i восенню ў  сэрцы вясна.
Памяцi ветрам падула.
Сумам душу агарнула.
Iмгненне – пяшчоты няма,
за восенню крочыць зiма
Сум ахапiў - зразумела,
штосьцi балючае пела
Радзiмы старонка   ўздагон,
спявала пра радасны сон.

Крыўда
У зыб зыбучы вабiць русалка старанна.
Её залатая рыбка служыць дбайна.
Блакт зялёны, цякучае марыва.
Свет мiзэрны прыдоння ад зарава.
У бурштыннага берага хвалi зыбучы.
Дзiўны вандроўнiк – мора кiпучае.
Каб астудзiць сваё сэрца ў зыб сiганула.
Бач! Лязо крыўды надта закранула.
Знiклi праблемы.Хвалi тужлiва стагналi.
Не задаволены. Бурклiвы хвалi.
Але дарэмна русалка  ў воды зманiла.
Срэбраннай рыбкай тут крыўда кружала .
 ***
Зараз мне нямнога трэба!
З скрынi матчынай ручнiк.
Крынка вады. Крошка хлеба
ды мова, да якой прынiк
усiм сэрцам i душой,
дзе сярод iншых заўжды свой.
 Ёсць мова - я душой вялiк.
А спадчына – мацi ручнiк.
Матулi вышыты рукой,
чым гарт падтрымлiваю свой 
 ***
Разважанне
Плыве шэрая качка ў стаўку.
Сёння да каханай не пайду.
Прымушу дзяўчыну раўнаваць,
мацней  пазней будзе  мiлаваць.

Шэрая нырая  ў  ставочку.
Як адзiнаму ўбавiць ночку?
Цячэ думка мiлага праз край.
Не малюе толькi жыцця рай.
Уляцiць качка  ў цёплы край.
У зiмку звароту не чакай.
Доўгае растанне не к дабру,
мабыць захварэю i памру.
Вярнецца шэрая па вясне
Цi пашчасцiць  ў  каханнi мне?.
Лепей да каханай паспяшу,
пра сваё каханне раскажу.


Рецензии