Змитер-хитер

Быў Зміцер хуткі на пад'ём
І да пачуццяў гнуткі.
З ім кожны ў вёсцы быў знаём,
І кожны распаўсюджваў чуткі:
   -Вы чулі,бабы,наш Зміцёр
   У прымы зноў памчаўся,
   Яму набілі "макацёр",
   І ён ні з чым застаўся.-
-Ды што аб гэтым нам казаць?
Мужык ён добры,спраўны,
Але не можа выбіраць.
Чым кепска з Браніслаўнай?-
   -Да,баба хвацкая ва ўсім,
   Ды "жаба"яе душыць,
   Раўнуе так,што няма сіл,
   І зайздрасць яе пушыць.-
-Ага,глядзіце-ка,Зміцёр
Ізноў кудысьці мчыцца.
Ну і мужык,ну і хіцёр!
І хто ж та маладзіца?-
   -А гэта Ганна,што ўдавою
   Нядаўна засталася,
   Ды дасць яна яму адбой,
   Кахае бо Міхася.-
-Ага,з каханачкам сядзіць,
А Зміцер-грук у дзверы,
І сэрца так яго смыліць-
Вачам сваім не верыць.-
   Ды ведай,Зміцер,меру ты,
   Не бегай да каханак,
   Чужой не трэба мілаты,
   З сваёй страчай ты ранак.
Шукай сяброўку па нутру
І па сваім узросце,
Гані пачуццяў дурату,
Не захліпнісь ад злосці.
   Жыццё для радасці даецца-
   І гэтым трэба даражыць,
   Пакуль тваё шчэ сэрца б'ецца, 
   Дастойна пастарайся жыць!
   


Рецензии