Песня лесовода
Твае лясы, краіна-маці – планеты подых і жыцце,
Зямлі бясконцае багацце, там кожным ранкам – адкрыццё,
Шумяць твае бары і пушчы, бярозкі, елачкі шумяць,
Як людзі, дрэвы маюць душы і маюць шмат чаго сказаць!
І дрэў, і птушак шматгалоссе –
Звіняць у лесе – зноў і зноў,
Мы кожны дзень сюды прыносім –
Свой клопат, сэрцы і любоў!
Раскажуць дрэвы пра навалы, што родны край перажываў,
Як пушчы партызан хавалі, лес – абаронцам, домам стаў,
Раскажуць, колькі ран глыбокіх зарубцавалася на іх,
Як ратавалі ў час далекі – людзей, нібы братоў сваіх…
Багацце нашае дзяржавы – народ руплівы і лясы,
Ёсць шмат у лесаводаў справы, ёсць у сэрцах чысціня расы!
Твае лясы, краіна-маці, мы будзем пільна берагчы,
Шануюць лес у кожнай хаце, хай песня пра яго гучыць!
Свидетельство о публикации №115070104811