Гимн профессии лесовода 2

на белорусском языке

Лесны дазор заўжды на варце: адлік Лясны Статут пачаў,
Дзе ссеклі лес, там зноў пасадзяць, турбот ёсць шмат і шмат ёсць спраў,
Бо лес – багацце ўсей краіны, яе і подых, і жыццё,
Абараняць яго павінны, там кожны ранак – адкрыцце!

Слава, слава, лесаводам,
Лес, планету берагуць,
І Айчыне, і народу –
Шчыра сэрцы аддаюць!

І Кодэкс гонару, і лесу – заўжды ў нас на вышыні,
Хоць час і не стаіць на месцы, ідуць гады, мінаюць дні,
Абараняем ад пожараў і ад парубкі зберажом, –
Мы з лесам і жывём, і марым, і справе сэрцы – аддаём!

Мы лесу ў вернасці клянёмся, у ім – жыццё планеты ўсёй,
Вятрам і бурам не здаёмся, і справай даражым сваёй,
Пра лес і думкі, і заботы: рэсурсы будзем памножать,
Мы зберажэм лясы, балоты, – Айчына будзе працвітаць!


Рецензии