Прызнанне

Хай сонца ўстае адно,
Каб глянуць у тваё вакно!
І хай цябе адну вітае -
Багіню, што й сама кахае!

Маёй Багіняй ёсць і будзеш ты!
Не зменіць нас жыццё і нашы годы,
Бо дадзен нам галоўны прыз прыророды -
Кахання жарсць найвышшай чыстаты!

Кахання гэткага, калі і сэрца стук
Ужо сабе адному не належыць,
І ноччу сон вачэй ніяк не змежыць,
Пакуль не пацалую любых рук!
Цябе кахаць - адно задавальненне,
Бо аддаеш каханнем ты стократ!
Цябе кахаць -  заўжды і ўсюды рад,
Цябе кахаць - майго жыцця імкненне!

І колькі гэты свет стаяць не будзе,
Я не стамлюся быць табе адданы!
Забудуцца праблемы, боль і раны,
Але кахання след запомняць людзі.

Бо след кахання, светлы і яскравы,
Пакажа ўсім пачуццяў чысціню.
А светлы промень гэтага агню
Пакажа людзям, што былі мы правы!
Паэтам жа зрабіла ты мяне
І ў сэрцы пасяліла тым трывогу,
Што талентам служыць змагу я Богу,
Калі мяне Багіня не міне!

А дыяментам ззяю я ў вачах
Адно тваіх, бо яны сонцам ззяюць!
Другія ж дыямент не заўважаць,
І з імі талент мой даўно б зачах.
Бо два агні, калі іх Бог яднае,
Даюць віхор агню і жару многа,
І слуп яго ідзе ўверх да Бога,
І нараджэнне Бог яго вітае!


Рецензии