З працягнутай душой
Без лекаря снимает швы,
Ты знай – от сердца голова есть
И есть топор от головы…
М.Цвятаева
НА КАНЦЭРЦЕ КАНАДСКАГА ГІТАРЫСТА
Ў САФІЙСКІМ САБОРЫ
Чужынец белаю рукой
крануў струну, як у знямозе…
А я – у Бога на парозе
стаю з працягнутай душой.
Ля праху грэшных і святых
што да Вівальдзі мне і Баха,
як заміраючы ад страху,
шукаюць вочы воч тваіх!
На час адзін над намі дах,
а ты – з другою, непрыгожай,
такою гордай і варожай,
што нават мне яе шкада.
І я кляну сябе: маўчы,
кусай, кусай сухія вусны!
А ты, адсекшы галаву мне,
прашу – і сэрца адсячы…
Свидетельство о публикации №115063005906