Кожнай ноччу бягу басанож

-- Адпусці! – Разанула, як нож.
Мо таму, адурэўшы ад болю,
я ў зімовую ноч басанож
уварвалася ўслед за табою.

Уварвалаася… Толькі на міг,
той, што выхапіў свет бліскавіцай,
каб спасцігнуць ля ног тваіх –
вышыня не бліжэе ніцма.

Адпусціла. Ідзі. Не трывож.
Дай застынуць жывіцы на зрэзе.
…Кожнай ноччу бягу басанож
за каханнем маім па снезе…


Рецензии