Жонкин бздык

Ну,нарэшце,адпачынак,
Можна добра пагуляць,
Ленавацца ёсць магчымасць,
Паляжаць,пажартаваць...
   Але жонка прычапілась:
   -Трэба маму навясціць,
   Ну,зрабі ж такую міласць,
   У бацькоў дай пагасціць!-
Слова жонкі-гэта свята,
Ёй патрэбна дагадзіць,
Ды й дачушка моліць:"Тата,
Хачу родных навясціць."
   Заважу сваю машыну,
   Едзем добра,з вецярком,
   Але жонка сіпе ў спіну:
   -Чаго едзеш маўчаком?
Мусіць,стогнеш ты ад злосці,
Што ад піва адарваўся,
Перамыў бацькам бы косці,
Лепей дома б адляжаўся.
   Я з табою не паеду,
   Лепей так каго найду,
   Станаві сваю "Пабеду".
   Бо я скокну на хаду.-
Ну і бздык у маей жонкі,
Я ж і слова не сказаў,
Ды й кацісь на ўсе старонкі,
Я з дачкой далей паджгаў.
   Цешча мяне зразумела,
   Шчэ й кілішак наліла,
   Сэрца яе зашчымела:
   -Не трымай,зяцёк мой,зла.
Ну такія мы жанчыны,
Калі цюкне ў галаву,
То капрызім без прычыны,
Ты ж трымайся на плаву.-
   Што ж,і ў нас бываюць бздыкі,
   Лепей мне не засмучацца,
   Пазабыць патрэбна ўзбрыкі
   І да жонкі хутчэй мчацца.
   


Рецензии