Бульба
Гэтак любіць беларус,
А яшчэ бывае з салам-
І здымай тады картуз!
Замест хлеба беларусы
Гэту бульбачку ядуць.
Наша бульба- каралева,
Ёй павагу аддаюць!
Шмат бывае тут прысмакаў,
Ўсе за бульбаю бягуць,
Гэтак ёй удзячны людзі,
Нават песні ёй пяюць!
Выпьюць чарку ці другую
Ды і смачна паядуць.
Ну,а потым у нядзельку
На выстАву павязуць.
Калі госці завітаюць,
Будзем бульбай частаваць,
Сваёй шчодраю рукою
Ім адсыплем пудоў пяць!
Свидетельство о публикации №115062609760