Цiха, Танечка, не плач

Цiха, Танечка, не плач –
Не згубiўся ў хвалях мяч,
Проста час прыйшоў такi –
Не да гуляў ля ракi.
Ты не вер, што назаўсёды
Пакiдае нас прырода –
Татка бачыць, татка чуе,
Ён на воблачцы начуе.
               
Цiха, Танечка, не плач –
Ты за ўсё яму прабач:
Згадвай голас, згадвай рух
I пяшчоту дужых рук,
Каб з бязмежных сутарэнняў
Уладар зямных стварэнняў
Адпусцiў душу ў нябёсы,
Даў ёй адпачыць ад лёсу.
               
Цiха, Танечка, не плач,
Ты за ўсё яму аддзяч:
За святло ў тваiх вачах,
За магчымасць мець ачаг.
Паспрабуй зiрнуць навокал –
Нават не ахопiш вокам
Створаны яго iмкненнем
Пастаянны свет пад небам.

Цiха, Танечка, не плач –
Хай плыве па рэчцы мяч.
Двойчы не ўвайсцi ў ваду,
Хвалям не накрыць бяду.
I ўсё ж вер – наканавана
Загаiць на сэрцы рану,
За дваiх жыцця напiцца
I на шлях чужы не збiцца.
               
Цiха, Танечка, не плач –
Помнi: час – найлепшы ўрач,
Што без лекаў, без бальнiц
Дасягае да крынiц.
Ты яшчэ тым iмем слынным
Назавеш малечу-сына,
Позiрк глыбiнi бясконцай
Зноў сабой ахопiць сонца.

10.10.2000


Рецензии
сильно сказано.

Unit   22.11.2015 12:40     Заявить о нарушении
Дай Бог нам всем побольше сил!

Юрий Игнатюк   23.11.2015 10:34   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.