Дождж
З сунічным водарам і кроплямі вясёлкі,
З пяшчотным шэптам дуба і рабіны,
З маланкамі, што падаюць у зёлкі.
Ах, дождж у чэрвені! Шалёнае прызнанне!
З нясмелых губ зляцела таямніца.
Ёсць дзве душы і лівень на світанні…
Хвалюе сэрца зорка Мілавіца.
Свидетельство о публикации №115062405049