Чэрвень

Касачы з суніцамі -
Чэрвень на двары.
Золкі ранак... Сніцца мне
Даўняе пары
Песенька прастая,
Што мама пяла,
Як яна малая
Суніцы збірала:
" Ах, сунічынька
Невялічынька,
На бару расла
Галавой трасла"...
"А над рэчанькай
Ды над быстраю
Касачы цвітуць
Целам чыстыя"...
"Я сунічньку
На бару, на яру
Ўсю чысценька
Сабяру, забяру"...


Рецензии