Шэнi
Складаюцца ў гадзіны, дні...,
І с кожным днём я ўсё болей
Сумую па табе, Шэні!
Ці ўстае на золку ранак,
Ці зорачак гараць агні,-
Я між русалак-свіцязянак
Шукаю родную Шэні.
Згасае сонца захад чысты
Ды шле на памяць прамяні
Ці ў дыяментах луг расісты -
Ўсё мроіць ясачку Шэні!
Салоўка ўвечар заспявае,
Ці ў нябеснай вышні
Ўзыйдзе зорка залатая-
Усе нагадвае Шэні!
Аерам хваля гайданецца,
Ці рыбы пляск у цішыні,
А мне ў каторы раз здаецца -
Што гэта ты ідзеш, Шэні.
Бо ты ўсюды, дзе ні еду,
Бо ты ўсюды, дзе ні йду!
Заўжды с табой вяду бяседу,
Дзе душу й сэрца адвяду.
І колькі гэты свет паўстане,
Пака я не сыду ў цяні,
Найсаладзейшае вітанне
Мне свет тваіх вачэй, Шэні!
Свидетельство о публикации №115062209566