З-пад ног сыходзiць глеба
Трымайся, асцярожна!
Ляцім са мной у неба,
Я ведаю – так можна.
На неба крылы клічуць.
Скідай усё, што важыць.
У гэтакiм абліччы
Павiнны нас заўважыць.
Гэй, людзі, уздыміце галовы!
Гэй, людзі, мы ляцім над дамамі!
Час прыйдзе, нехта зробіць высновы,
"Не – крыўдзе!" – хутка скажаце самі!
Час прыйдзе!
У небе, як вядома,
Бяда нас не дастане.
Узнiмемся свядома –
Лягчэй абодвум стане.
Ляцім, пакуль не позна,
Скідай ланцуг іржавы.
Пакрыўдзілі нас моцна –
Усё дзеля дзяржавы.
Гэй, людзі, уздыміце галовы!
Гэй, людзі, мы ляцім над дамамі!
Час прыйдзе, нехта зробіць высновы,
"Не – крыўдзе!" – хутка скажаце самі!
Час прыйдзе!
Нас крыўдзяць – мы даруем,
Нас ганьбяць – мы трываем.
Праз сэрца боль фільтруем
I з сэрцам вырываем.
Мы з гэтае нагоды
Жывем у чорным целе.
Да сонца, да свабоды –
Гатовы? Паляцелі!
Гэй, людзі, уздыміце галовы!
Гэй, людзі, мы ляцім над дамамі!
Час прыйдзе, нехта зробіць высновы,
"Не – крыўдзе!" – хутка скажаце самі!
Час прыйдзе!
22.06.2015
Свидетельство о публикации №115062208303