Идуць камбайны, гудзиць поле
Лугі скасілі , сенажаці
Ідуць яны адпачываці
Цяпер ўвагу дадзім хлебу,
Бо ў хлебе маем мы патрэбу
Стаяць камбайны, просяць дзела
Ячмень, пшаніца пабялела,
Саломка, згнулася дугою,
Вісяць колоссе над зямлёю
Там ужо поўныя зярняткі,
Глядзяць на нас як дзіцяняткі
Свяжуткі жніўнеўскія росы
Высока шчэ стаяць нябёсы
Гарачы дзень, у полі спёка
Ужо да ўборкі недалёка
Стаяць камбайны, ў тамленні
І камбайнёры ў задумленні
І вось каманда -- заўтра ў поле
Так папрацуемжа саколе
Усім старшыня, як "бацька кажа"
Хто піў цяпер, няхай завяжа!
Усе камбайнёры зухаваты
Стаяць у строі, як салдаты
Усе смяюцца, шмат настрою
Качаюць згодна галавою
Цячэ жніво -- жыцця крыніца
Пагода быццам чараўніца
Ніразу хмаркай не міргнула
Усе хмары ў сонца абярнула
Ідуць камбайны, гудзіць поле
Шчасліва ў хлопцаў гэтых доля
А за камбайнамі ў шнурачкі
Кладуцца копны, быццам бочкі
Свидетельство о публикации №115061902510