На крыжы дарог
Прыпыніўся наш лёс чалавечы.
Дзень стамлёны ўвагнуў свае плечы,
Бы той дзед, што ў хадзе занямог.
А ісці болей сілы няма,
Бо дарога надзей састарэла:
І сцяжынка, што ў поле вяла
Яго ўсмешкай вясмны не сустрэла.
Анямеў ад бяспамяцтва час.
Перасохла жывая крыніца.
Дзед вартуе крыжы па начах,
Дзе шляхоў пралягае граніца.
Свидетельство о публикации №115061808679