Маугли
Яна жыве,пакуль кахае
Кожны подых паветра
гэта думка
якая прыходзіць
насычае яе цела сэнсам
і сыходзіць
Сонейка грэе яе скуру
каб гэтыя прамяні
грэлі сэрцы іншых
праз яе вочы
Акіян ірве караблі
у зайдрасці да глыбыні
акіяну
яе пачуццяў
Маленькае здіўленае дзіця
пакінутае ў адзіноце
вырасла маўглі
ў джунглях дарослых адносін
У няспынным пошуку
кошыку
які можа змясціць
гэты цяжар яе складаных роздумаў
і моцных нястрыманых пачуццяў
якія ірвуцца з гэтага шлюзу
каб потым трапіць да цябе ва ўнутр
і тапіць там караблі тваёй ашчаднасці
ў бязлітасных хвалях акіяна яе закаханасці
Свидетельство о публикации №115061600181