Адлегласць
усё замест нас
вырашаюць адлегласці
цягнік што на пятым пуці
ад Мінска да Гомеля
ідзе пяць гадзін
не болей
на не вельмі вялікай хуткасці
і ўсё ж гэта бліжэй
чым ад мяне да цябе
не гледзячы на тое
што зараз мы у адным пакоі
Свидетельство о публикации №115061600118